Педагогический опыт

Педагогический опыт воспитателя разновозрастной группы

 КАРПУК Светланы Васильевны

1. Інфармацыйны блок
1.1. Тэма вопыту
         Фарміраванне экалагічнай культуры ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту сродкамі беларускага фальклору праз азнаямленне з прыродай роднага краю.
1.2. Актуальнасць вопыту
Выхаванне экалагічнай культуры – адно з важнейшых напрамкаў усебаковых напрамкаў развіцця асобы дашкольніка. Складаныя экалагічныя абставіны ў свеце, іх наступствы, экалогія роднага краю, - усё гэта выклікае неабходнасць садзейнічаць экалагічнаму выхаванню дзяцей у дзіцячым садзе. Каб гэты працэс быў цікавы і пазнавальны, я лічу мэтанакіравана выкарыстоўваць фальклор, як адзін з сродкаў фарміравання экалагічных ведаў.
Прырода сваёй прыгажосцю і дынамічнасцю прываблівае дзяцей і дае ім шмат радасных імгненняў. Уражанні ад роднай прыроды, атрыманыя ў дзяцінстве, запамінаюцца на ўсё жыццё і часта ўплываюць на адносіны чалавека да прыроды свайго краю. Зносіны з прыродай эмацыянальна ўздзейнічаюць на дзіця, развіваюць у яго фантазію, уяўленне, пабуджаюць да перадачы пачуццяў словам. Трэба вучыць дзяцей не толькі любавацца прыгожымі пейзажамі, але і назіраць прыроду, разумець некаторыя з’явы прыроды, якія ў ёй адбываюцца.
Улічваючы асаблівасці дашкольнікаў, выхаваўчы працэс трэба будаваць так, каб ён прыносіў радасць. Таму ў якасці аднаго са сродкаў эмацыянальных адносін да прыроды можна выкарыстоўваць малыя фальклорныя формы: заклічкі, пацешкі, загадкі. Так як фальклор ствараўся народам у працэсе працы на прыродзе, адсюль зразумеласць у загадках, рытмічнасць у заклічках, пацешках, выразнасць у прыказках і прыкметах.
1.3. Мэта вопыту
Выявіць і вывучыць магчымасці фальклору ў фарміраванні экалагічнай культуры  дашкольнікаў.
1.4. Задачы вопыту
1. Пабуджаць цікавасць да экалагічных тэрмінаў, абапіраючыся на вусную народную творчасць.
2. Распрацаваць і ажыццяўляць у працэсе працы элементы вуснай народнай творчасці для азнаямлення дзяцей з навакольнай прыродай.
3. Абагачаць і сістэматызаваць веды дзяцей сродкамі фальклору.
4. Пазнаёміць з рознымі элементамі вуснай народнай творчасці і паказаць яе ўзаемасувязь з жывой прыродай.
5. Фарміраваць у дзяцей экалагічна граматныя паводзіны ў прыродзе.
6. Прывіваць цікавасць беларускай вуснай народнай творчасці.
7. Выхоўваць любоў да роднай прыроды.
1.5. Працягласць работы над вопытам
Пачынала я працаваць па дадзенай тэме яшчэ з дзецьмі ў малодшым узросце. Зараз я працую ў старэйшай групе і таму разам з малымі фальклорнымі сродкамі выкарыстоўваю народныя казкі, песні, прымаўкі, прыкметы.
2. Апісанне тэхналогіі вопыту
2.1. Вядучая ідэя вопыту
У сувязі з пад’ёмам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем народа да этнічнай і этнакультурнай самаідэнтыфікацыі праблема этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца адной з вызначальных.
У адукацыйным стандарце дашкольнай адукацыі нашай краіны культуратворчая дзейнасць з’яўляецца асноўнай. Яна разглядаецца як жыццё дзіцяці ў сацыяльным акружэнні. Менавіта тая культурна-гістарычная прастора, якая акружае дзяцей дашкольнага ўзросту, уплывае на фарміраванне іх каштоўных прыярытэтаў.
Прырода – адна  з важнейшых фактараў народнай педагогікі, яна- не толькі асяроддзе пражывання, але і родная старонка. Народная педагогіка садзейнічае развіццю асобы, якая засвойвае сацыяльныя нормы, каштоўнасці, вопыт, збірае і сістэматызуе народныя веды аб выхаванні і навучанні дзяцей, народную мудрасць, якая яскрава адлюстравана у казках, прыказках, прымаўках, баснях і іх значэнні ў перадачы маральнага вопыту падрастаючаму пакаленню. Лічу, калі мэтанакіравана выкарыстоўваць увесь патэнцыял народнай мудрасці ў адносінах да навакольнай прыроды, то можна сфарміраваць экалагічна культурную асобу, так як народ вучыўся не па кнігам, а ў полі, лесе, лузе, на беразе ракі.
2.2. Апісанне сутнасці вопыту
У выхаванні дашкольнікаў я шырока выкарыстоўваю фальклор, які садзейнічае не толькі фарміраванню эмацыянальна станоўчых адносін да навакольнага свету як да цуда, але і пазнавальнаму развіццю.
Пры выбары фальклорных  твораў я прытрымліваюся наступных прынцыпаў:
-         пазнавальная і маральная значнасць;
-         даступнасць зместу для дзяцей старэйшага ўзросту;
-         магчымасць фарміравання на іх аснове ўмення адчуваць прыродны свет.
Народныя прыкметы супастаўляюцца з жыццём чалавека, з надвор’ем, з адносінамі чалавека да прыроды. У прыкметах практычна кожная з’ява прыроды,  кожны аб’ект прыроды станавіліся прадметам асэнсавання, ацэнкі. Прыкметы дазвалялі нашым продкам прадбачыць, якім будзе ўраджай, адгадваць надвор’е на бліжэйшы час, знаходзіць дарогу дадому. Значэнне і выкарыстанне прыкмет у паўсядзенным жыцці дапамагае развіццю назіральнасці, уменню суадносіць, аналізаваць, рабіць высновы.
У рабоце з дзецьмі мэтанакіравана выкарыстоўваю прыкметы, правільнасць якіх можна праверыць. Напрыклад прыкметы, звязаныя з прадказаннем надвор’я на бліжэйшы час.
Напрыклад:
Месяц красны –да дажджу.
Вераб’і ўмацоўваюць свае хованкі –праз некалькі дзён пахаладае.
Калі ноччу іней -днём снегу не будзе.
Прыляцелі снегіры –будзе снежна на двары.
Калі ўлетку так горача, што немагчыма дыхаць, то будзе навальніца.
Раніцай няма расы на траве – чакай дажджу.
Ластаўкі нізка лятаюць –хутка будзе дождж.
Назіранні, звязаныя з прыкметамі,  мы з дзецьмі замалёўваем: чаго чакалі, і што адбывалася на самой справе.
Выкарыстоўваючы гэтыя віды фальклору я правяла занятак “Чараўніца –восень”. (Дадатак 1)
         У групе створана картатэка народных прыкмет.
         У сваёй рабоце выкарыстоўваю такі від фальклору, як заклічкі і прымаўкі. Іх звычайна гавораць, калі нешта робяць, альбо да кагосьці звяртаюцца. Я іх выкарыстоўваю часцей за ўсё як гульнявы прыём.
        Назіраючы за вясёлкай, дзеці просяць яе напаіць зямлю.
Вясёлка –вясёлачка,
Прышлі нам дожджычка.
Дзеці звяртаюцца з прымаўкамі да божай кароўкі, якая можа “прадказаць” надвор’е: калі яна паляціць –да добрага надвор’я, а калі будзе поўзаць па далоні –чакай дажджу.
Божая кароўка, паляці на небка,
Што заўтра будзе, дождж ці надвор’е?
Як надвор’е, то ляці, як дождж –то сядзі.
Выкарыстанне ў рабоце з дзецьмі заклічак, прымавак дапамагае не толькі звярнуць іх увагу да прыроды, але і развіваць інтарэс да народнай творчасці, роднай мовы, самастойным назіранням. Я распрацавала канспект правядзення экскурсіі ў зімовы парк, дзе выкарыстоваю заклічку (Дадатак 2)
У рабоце са старэйшымі дашкольнікамі забаўлянкі аблягчаюць працэс азнаямлення з навакольным светам. Пры азнаямленні з жывельным светам выкарыстоўваю наступныя забаўлянкі:
Сядзіць мядзведзь на калодзе,
У куце сядзіць мядзведзь,
Капшук вышывае,
 Хустку вышывае,
А сыны –медзведзяняткі
 А лісічка-невялічка
Шоўкам падшываюць.
 Хатку прыбірае.
Стары заяц - работнік
 А каток пячэ аладкі,
 На скрыпцы грае,
 Масла падлівае.
 А лісіца, а хітрыца
 Мышанятка жвава, гладка
 З куста выглядае.
 Катку памагае.
Разам з забаўлянкамі дзеці разглядваюць малюнкі з выявамі гэтых жавёл.
Прыказкі і прымаўкі - адны з самых старэйшых жанраў.
Вялікая колькасць народных прыказак прысвечаны: нежывой прыродзе;
раслінам; жывёльнаму свету; чалавеку і яго працы ў прыродзе.
Прыказкі і прымаўкі таксама, як і заклічкі, трэба выбіраць такія, каб іх сэнс  можна было праверыц шляхам назірання, у гутарцы, правядзення доследаў і г.д. Напрыклад, сэнс наступных пасловіц і пагаворак дзеці могуць зразумець толькі ў час назіранняў: прыляцеў кулік з замор’я, вывяў вясну з няволля; жаваранак прылятае на праталіну, шпак –на прагаліну, жораў –з цяплом, а ластаўка –з лістом; на бітай дарозе трава не расце. (Неабходнасць добрай глебы); асот і лебяда –для палетка бяда. (Неабходнасць праполкі)
Я сабрала вялікую колькасць прыказак і прымавак, што прывяло да неабходнасці стварыць з іх картатэку. У яе укючаны прыказкі і прымаўкі пра звяроў, птушак, свойскіх жывёл, пра раслінны свет. Вялікую групу складаюць прыказкі і прымаўкі пра поры года і іх прыкметы.
Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі прыродазнаўчага зместу маюць вялікі выхаваўчы сэнс. Іх можна выкарыстоўваць для выхавання ў дзяцей працавітасці, цікавасці да працы ў прыродзе.
Вялікую ўвагу ў азнаямленні дзяцей з прыродай я аддаю беларускім народным казкам. Казкі дзеляцца на чарадзейныя, бытавыя і казкі пра жывёл. У беларускіх казках пра жывёл дзеючымі асобамі з’яўляюцца тыя жывёлы, якія жывуць на тэрыторыі нашай краіны. Часцей за ўсё гэта лясныя звяры (воўк, заяц, ліса, мядзведзь), свойскія жывёлы(кот, сабака, конь і інш.), птушкі(варона, сарока, курачка, пеўнік і інш.). Усе жывёлы, героі народных казак надзелены здольнасцю размаўляць па чалавечы, паводзіць сябе як людзі. Усе персанажы казак маюць свае характэрныя асаблівасці. Лісіца найчасцей вылучаецца хітрасцю, за гэта яе завуць лісіца-хітрыца. Наступны персанаж –воўк. Яго галоўныя характарыстыкі: прагнасць, дурасць, ненажэрнасць. Мядзведзь у беларускіх казках пануе над усімі звярамі як самы дужы, але не самы разумны. У многіх казках пра жывёл вельмі ярка адлюстравана прырода, сялянская праца, іх жыццё.
Я распрацавала канспект  занятка пра жывёл, якія з’яўляюцца галоўнымі героямі беларускіх народных казак  (дадатак 3).
Вялікую ўвагу ў сваёй рабоце я адводжу беларускім народным гульням. Народная гульня –гэта адлюстраванне народных традыцый, звычаяў, ладу жыцця. Большасць народных гульняў суправаджаюцца песнямі, якія ўдакладняюць уяўленні аб прыродзе, аб навакольным свеце. Толькі паглядзеўшы на назвы гульняў, мы бачым якую ўвагу надаваў народ прыродзе. Гульні прысвечаны: жывёльнаму свету (“Спрытны варабей”, “Шэры кот”, “У ката” і інш.), расліннаму свету (“Грушка”, “Бярозка”, “Лянок”), працы чалавека ў прыродзе (“Амы проса сеялі”, “Агароднік” і інш.). У групе я склала картатэку беларускіх народных гульняў адносна ўзросту дзяцей. (Дадатак)
Яшчэ ў сваёй рабоце я выкарыстоўваю загадкі. Што гэта такое - загадка? Загадка – гэта пытанне, у выглядзе арганізаванага апісання  чаго-небудзь. Я іх выкарыстоўваю для праверкі ведаў, назіральнасці. Загадкі я падбіраю такія, якія дазваляюць дзецям убачыць шматвобразнасць прыроднага свету.
У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.
Ад кары ўцякала, сляды замяла. (Ліса)
Мышак ловіць, ды не коцік ён,
І лісты носіць, ды не паштальён.
Каб лісе не трапіць на зубок,
У калючы скруціцца клубок. (Вожык)
Ляцяць птушкі без крыл, садзяцца без ног. (Снег)
Ляжыць сярод градкі  зялёны і гладкі. (Агурок)
Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці. (Ноч)
У некаторых загадках аб з’явах прыроды нашлі адлюстраванне іх асаблівасці і зменлівасць.
Напрыклад:
Мяне усе просяць,
Вось загадка-невялічка:
Мяне чакаюць,
Жывуць брацік і сястрычка.
А як толькі з’яўлюся,
Міргне сястрычка, і тым часам
Хавацца пачынаюць. (Дождж)
Брат ёй адкажа гулкім басам.
(Маланка і гром)
Каб дзеці маглі адгадаць гэтыя загадкі, я правяла назіранні за звычайным дажджом і навальніцай. Вынікі мы замалявалі.
Усё вышэй адзначанае дазваляе  зрабіць выснову:  пазнавальная карысць і вызначальнае значэнне фальклора для дзяцей ёсць засваенне імі прасцейшых жыццёвых узаемасувязей, арыентаваных дарослым на здавальняючы пачатак, які павінны прысутнічаць у любым казачным сюжэце. Заняткі па экалагічнаму выхаванню я прапаную толькі  ў светлых адценках, ярка выдзяляю пазітыўныя моманты для добрага ўспрымання навакольнага свету.
2.3. Выніковасць і  эфектыўнасць вопыту
Аналіз работы паказаў, што выкарыстанне фальклору ў экалагічным выхаванні дае магчымасць  усебакова раскрыць сутнасць вывучэння навакольнага свету. Дзецям становіцца бліжэй і больш зразумелым свет прыроды, жывёльны свет, дзеці лепш запамінаюць назвы жывёл, іх знешні выгляд. Прывабліваючы дзяцей сваёй формай, прыгожымі паэтычнымі вобразамі фальклор выклікае ў дзяцей здавальняючыя эмоцыі, якія павышаюць эфектыўнасць работы, накіраваную на фарміраванне экалагічных уяўленняў аб жывой і нежывой прыродзе.
Дзеці маёй групы разумеюць і ўмеюць выкарыстоўваць віды фальклору ў розных відах дзейнасці. Умеюць самастойна арганізаваць і правясці народную гульню. Актыўна ўдзельнічаюць у тэатральных пастаноўках беларускіх народных казак.
Выкарыстоўваючы ў сваёй рабоце фальклор я сфарміравала ў дзяцей уменне дабываць інфармацыю, праводзіць доследы і эксперыменты, рабіць высновы.
Працуючы над дадзенай тэмай, асобнае месца адводзіла рабоце з бацькамі. Мы праводзілі сумесныя забавы і святы, разам збіралі патрэбны фальклор. І як вынік, сцэнарый забавы “Экалагічнае кафэ “Верасок” (Дадатак 4)

3.Заключэнне
3.1 Канкрэтныя высновы і прапановы, якія вынікаюць з вопыту.
Дадзеная праца прысвечана выкарыстанню народнага фальклору ў экалагічным выхаванні. Тэма экалогіі стаіць сёння вельмі востра ва ўсім свеце. Пры дапамозе фальклору я перадаю дзецям свае здольнасці тонка адчуваць прыроду, акцэнтую ўвагу на добрых пачуццях, на выхаванні гуманных адносінаў да навакольнай рэчаіснасці. Актуальнасць дадзенай работы вельмі высокая. Яна закранае і любоў да навакольнага свету, і патрыятычныя пачуцці.
3.2 Перспектыва далейшага ўдасканалення дадзенага вопыту і сваѐй прафесій-най практыкі
Планую дадзены вопыт удасканальваць: стварыць народны каляндар па порах года, папоўніць метадычную скарбонку новымі матэрыяламі. Прадоўжыць падбор метадычнага матэрыялу ў групе па дадзенай тэме.
3.3 Рэкамендацыі  па  выкарыстанні  педагагічнага вопыту  ў  дзейнасці іншых
педагогаў, магчымасці яго прымянення ў масавай практыцы.
Дадзены вопыт работы можа выкарыстоўвацца ў працы выхавальнікаў з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту на занятках па экалагічнаму выхаванню. Кожны выхавальнік можа дабавіць нешта новае ў залежнасці ад вывучаемай тэмы.
 3.4 Уласныя   артыкулы,   выступленні   з  дадзеным  вопытам  у педагагічных аўдыторыях.
Вопытам работы дзялілася на педагагічным савеце ў школе і ўнутрышкольным метадычным аб’яднанні выхавальнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў.

Спіс літаратуры
Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск: НІА, 2012. – 406 с.
Старжынская, Н.С Крылаў не мае, а хутка лятае. – Н.С. Старжынская, Мінск: Зорны Верасень, 2007. – 160 с.
Дубініна, Д.М, Страха, А.А.,Дубінін, Д.У Родная прырода ў вуснай народнай творчасці. –Д.М.Дубініна, А.А.Страха, Д.У.Дубінін,Мінск: НІА, 2012. -136 с.
Фаменка, Т.І. Маладзічок. –Т.І. Фаменка, Мінск: Беларусь, 1999. -150с.

                                                                                              
















Дадатак 1.
Канспект занятка па адукацыйнай вобласці “Дзіця і прырода”
“ Чараўніца –восень”
Праграмны змест: абагаціць і сістэматызавць веды дзяцей аб восені; інтэграваць азнаямленне з сезоннымі зменамі ў прыродзе, фарміраваннем эстэтычных уяўленняў;  фарміраванне экалагічнай культуры асобы дашкольніка старэйшай групы дзіцячага сада;  выхоўваць беражлівыя адносіны да раслін і жывел.
Матэрыял і абсталяванне: карткі са з’явамі прыроды па месяцах, карткі з выявамі птушак, агародніны, карткі з выявамі працоўнай дзейнасці людзей восенню; народныя гульні: “ У зайца”, “Агароднік”; верш С. Новіка-Пяюна “Восень, восень залатая”.
Папярэдняя работа: гутаркі з дзецьмі, разглядванне карцін, чытанне вершаў аб восені, адгадванне загадак, назіранні ў прыродзе.
Ход занятку:
Уводная частка
Выхавацель (В)

Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі.
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі,
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш наўкол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мягкім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
І зямлю памалявала
У колер жоўта-залаты.

В. Дзеці, скажыце пра якую пару года гэты верш? (Восень.) А якія асеннія месяцы вы ведаеце? (Верасень, кастрычнік , лістапад.)

Гульня “ Ты мая часцінка”
Выхавальнік, звяртаючыся да дзіцяці, кажа: “ Я-восень, а ты –мая часцінка.Ты хто?” (Сонца, дождык, лістапад і г.д.)
Асноўная частка
В. Зараз мы з вамі пойдзем у майстэрню, дзе намаляваны асеннія пейзажы. І так першы асенні месяц гэта… (Верасень.) Якія прыкметы верасня вы ўбачылі? (Адказы дзяцей.) Верасень -дзевяты месяц года. У верасні цвіце верас. Расце гэтая цудоўная расліна каля лясных дарог, у барах, мае прыемны пах. Птушкі збіраюцца чародамі перад адлётам у вырай. У верасні адзначаецца свята народнага календара –“закрыванне” зямлі на зіму –Узвіжанне.
Давайце ўспомнім якія мы ведаем прыказкі , прымаўкі  і прыкметы пра верасень.
Гром у верасні –цёплая восень.
Халодны верасень, але сыты.
Увосень і верабей багаты.
У верасні адна ягадка, ды і тая горкая.
Верасень яблыкамі прапах, а кастрычнік –капустай.
В. Малайцы, дзеткі. А зараз давайце ўспомнім якія работы вядуцца ў садзе,ў агародзе, у полі. (Збіраюць яблыкі, капаюць бульбу, убіраюць некаторую агародніну, сеюць зярняты ў полі.)
Народная гульня “Агароднік”
                                                (Картатэка №10)
В. Пайшоў верасень, а за ім прыйшоў кастрычнік –месяц хмурны, мокры.у кастрычніку шмат гаспадарчых работ. Вось што сказаў пра гэты месяц беларускі паэт С. Шушкевіч:

А кастрычнік сцеле лён,
Бульбе робіць ён дакопкі,
У садах збірае плён –
Горы яблыкаў салодкіх.

Амаль штогод у кастрычніку бывае бабіна лета. У кастрычніку адзначаецца народнае свята –Пакровы. Гэта свята глыбокай восені, пасля яго пачынаецца зіма.
В. Дзеці, чуеце, нехта да нас прыйшоў. Давайце паглядзім, што за госць. Дык гэта заяц прыскакаў.
В. Давайце прывітаемся з зайчыкам. (Добры дзень, зайчык)
Зайчык. Добры дзень, дзеткі. Бяда здарылася ў мяне. Прыйшло пісьмо мне з нейкімі незразумелымі сказамі. Я за пісьмо і да вас прыбег. Вы мне дапаможаце?
В. Пакажы сваё пісьмо, Зайчык. Дзівак ты. Дык гэта ж загадкі. Дзеці, дапаможам Зайчыку? (Так) Мы любім адгадваць загадкі. Сядай з намі і цябе навучым.
Дыхае, расце, а хадзіць не можа. (Расліна)
Без акон і без дзвярэй –поўна хатка людзей. (Гарбуз, агурок.)
Круглая, ды не гарбуз, з хвастом, ды не мыш. (Рэпа.)
Семдзесят адзёжак і ўсе без засцёжак. (Качан капусты.)
(Усе адгадкі суправаджаюцца карцінкамі.)
Зайчык. Дзякуй вам, дзеткі. Вельмі цікавы занятак адгадваць загадкі. Ну а я вас навучу народнай гульні “У зайца”.
Народная гульня “У зайца”
                                                   (Картатэка №7)
Зайчык. Да пабачэння, дзеці. З вамі было вельмі цікава.
В. Давайце, дзеці, успомнім прыкметы кастрычніка. (Адказы дзяцей.)
У кастрычніку гром –зіма без снегу.
Жураўлі ляцяць высока –яшчэ зіма далёка.
Жураўлі ляцяць нізка –зіма ўжо блізка.
Сырое лета і доўгая восень –перад доўгай снежнай зімай.
У кастрычніку адлятаюць птушкі. Якія птушкі адлятаюць першымі? (Буслы.) Як называць птушак, якія адлятаюць у цёплыя краіны? (Пералётныя.) А тыя што застаюцца зімаваць? (Зімуючыя.) Чым займаюцца людзі ў кастрычніку? (Убіраюць з агарода апошнюю агародніну, садзяць на зіму часнык.)
В. І вось прыйшоў апошні асенні месяц –лістапад. Задумлівы, сумны месяц. Давайце ўспомнім, якія прыкметы лістапада мы з вамі адзначылі ў час назіранняў. (Дзень кароткі, часта бывае туман, ападаюць апошнія лісты з дрэў, адлятаюць чароды качак.)
 В. Чым займаюцца лясныя жыхары ў лістападзе? (У зімовую спячку збіраюцца барсук і вожык.)
  В. А зараз паслухайце, якую я ведаю заклічку пра лістапад.

Лістапад, лістапад,
Прынясі нам снегапад.
У снягу качацца,
Весела смяяцца.
Прынясі нам маразок,
Мы паедзем на каток!

В. Давайце паўторым разам са мной.
Вынік занятка
В. Ну вось і закончылася наша падарожжа па асенніх месяцах. Вам яно спадабалася? (Адказы дзяцей.) А што болей за ўсё? (Адказы дзяцей.)
В. У мяне ёсць для вас пачастункі. Але спачатку адкажыце мне на пытанні:
1. Што адбываецца ў прыродзе ў верасні? (Адказы дзяцей.)
2. Што адбываецца ў прыродзе ў кастрычніку? (Адказы дзяцей.)
3. Што адбываецца ў прыродзе ў лістападзе? (Адказы дзяцей.)                              В. Малайцы. А за тое, што вы добра адказвалі, я пачастую вас сакавітымі яблыкамі.
Дадатак 2. 
Экскурсія ў зімовы парк
Мэта: удасканаліць і канкрэтызаваць веды дзяцей аб характэрных прыкметах зімы, аб жыцці птушак зімой; развіваць назіральнасць, пачуццё суперажывання і дачынення да лёсу птушак зімой; выхоўваць любоў да роднай прыроды.
Уступная гутарка
В. Якая цяпер пара года?
Які цяпер месяц?
З якога месяца пачынаецца зіма?
Як грэе сонейка?
Сёння есць мароз ці няма?
Ці есць вецер?
Ці есць іней на дрэвах?
 Сонца свеціць там над намі,
А наш Янка і не дбае:
Снег іскрыцца пад нагамі,
З гор на саначках нясецца,
Мароз цісне, дакучае,
Гараць вочкі, сэрца б’ецца. (Зоська Верас)
На што падобна блакітнае зімовае неба? (Адказы дзяцей.)
А снег на зямлі?
А сняжынкі?
Снег ідзе дробненькі. Паветра напоўнена сняжынкамі. Яны ляцяць, кружацца і апускаюцца на зямлю. Сняжынкі блішчаць і іскрацца ў паветры, гараць агеньчыкамі-дыяментамі на дарожках.
Экскурсія ў парк
Дзеці разам з выхавацелем знаходзяць у парку бярозку. З усіх дрэў парка, яна самая прыгожая. Галінкі схіліліся пад цяжкасцю снега, ён вісіць лёгкімі карункамі. Працягваем экскурсію па парку і знаходзім елку. Ці змянілася яна з лета і восені? (Адказы дзяцей.) Так, яна стаіць такая ж зялёная. Толькі цяпер на пушыстых лапах ляжыць снег. А што мы бачым на вяршыні елкі? (Шышкі.)
Хто харчуецца зімой насеннем з гэтых шышак? (Адказы дзяцей.). А вось дрэва з чырвонымі ягадамі. Што гэта за дрэва? Так, гэта рабінка. Каму яна прыгатавала пачастункі? (Адказы дзяцей.) Так, птушкам. А ці прыкмецілівы на галінах дрэў кармушкі? Навошта яны патрэбныя? (Адказы дзяцей.). Мы з вамі нарыхтавалі корм для птушачак. Давайце я пасыплю корм, і мы прагаворым заклічку і паназіраем, якія птушкі прыляцяць да кармушкі.
 Голадна, холадна,
Поўныя ў нас горсці!
Галкі, вераб’і?
Клюйце, гасцюйце,
Голадна, галубы,
Не пужайцеся, клюйце!
Гуленькі мае?
Гуль-гуль-гуль!
Прылятайце ў госці,
Поўныя ў нас горсці!
В. А зараз пагуляем у гульню “Мароз” (Картатэка №2).
В. Так якія птушачкі прыляталі падсілкавацца? (Вераб’і і сінічкі).
Дадатак 3.
Канспект занятка па тэме “Дзікія жывёлы зімой”
Праграмны змест: фарміраваць уяўленні дзяцей аб сезонных зменах у жыцці дзікіх жывёл, іх павадках, знешнім выглядзе, ланцужках харчавання, вобразе жыцця ў зімовы час;
развіваць увагу, памяць, лагічнае мышленне, назіральнасць, уменне рабіць высновы;
выхоўваць беражлівыя адносіны да лесу і яго жыхароў.
Дэманстрацыйны матэрыял: набор карцінак “Дзікія жывёлы леса”.
Падрыхтоўчая работа: разглядванне ілюстрацый, чытанне мастацкай літаратуры аб лесе і яго жыхарах, гутаркі аб правілах паводзін у прыродзе.
Ход занятка
(Дзеці сядзяць паўкругам на дыване.)
Выхавацель (В.): Дзеці, адгадайце загадку.
Снег на палях, лёд на рэках, віхура гуляе, калі гэта бывае?
Дзеці: Зімой.
В. А якая цяпер пара года?
Дзеці: Зіма.
В. Давайце ўспомнім прыкметы зімы. (Адказы дзяцей.) А як людзі рыхтуюцца да зімы? Якое адзенне носяць? Давайце і мы з вамі цёпла адзенемся і адправімся на экскурсію ў зімовы лес. А на чым мы можам адправіцца ў лес? (Адказы дзяцей.). А мы з вамі будзем дабірацца на лыжах. (Дзеці разам з выхавацелем імітуюць адзяванне і хадзьбу на лыжах.)
Дзеці, давайце ўспомнім, як сябе трэба паводзіць у лесе. Замацуем правілы паводзін. (Не крычаць, не ламаць галін, не смяціць…) Пакуль ідзем на лыжах, успамінаем, як называюцца жывёлы, якія жывуць у лесе? (Дзікія.)
В. Ну  вось і прыйшлі. Звярніце ўвагу, якая прыгажосць наўкол: дрэвы ў снегавым уборы, навокал усё белае, цішыня ў лесе… (Падыходзім да месца, дзе крокі лісіцы.)
В. Дзеці, як вы думаеце, чые гэта крокі? Давайце адгадаем загадку і адразу разумеем.
 У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.
Ад кары ўцякала, сляды замяла.
Дзеці. Лісы.
В. Так, дзеці. Тут была лісіца. А дзе жыве лісіца? (Адказы дзяцей.). Ліса –гэта драпежная і вельмі хітрая жывёла. У яе пухнатая, рыжая поўсць і доўгі пухнаты хвост. Ім яна замятае свае крокі на снезе. Лісіца чуе піск мышэй пад снегам, раскапвае яго і ловіць мышэй. Жыве лісіца ў нары. А давайце пакажам, як ліса ходзіць. Як яна ходзіць?
Дзеці. Віхляе.
В. Давайце назавем усіх членаў лісінай сям’і.
Дзеці. Тата –ліс, матуля –лісіца, дзіця –лісяня, шмат дзецянят –лісяняты.
В. А ў якіх беларускіх народных казках жыве лісіца?
Дзеці. “Баран бок абадран”, “ Хвасты”, “Дзяцел, лісіца і варона”, “Лісіца і журавель”, “Ліса і цецярук”…
В. Малайцы, пайшлі далей. Ой, глядзіце, дзеці, тут зноў нечыя крокі?!
Дзеці. Гэта зайчыка крокі.
В.Глядзіце, пад кусточкам сядзіць зайчык. Які ён? (адказы дзяцей.)
Зайчык мяняе шубку два разы за год. Зімой ён белы, а летам- шэры. Як вы думаеце, навошта ён так робіць? (Адказы дзяцей.) Зімой зайчык харчуецца карой дрэў. Зайчаняткі нараджаюцца меньшымі за далонь, але ўжо праз тры дні спрытна скачуць. А ў казках зайка які? (Адказы дзяцей.)
В. Давайце складзем ланцужок зайкавй сям’і.
Дзеці. Тата –заяц, матуля –зайчыха, дзіця –зайчаня, шмат дзетак –зайчаняты.
В. А давайце пагуляем у беларускую народную гульню “Зайка” (Картатэка №4)  (Чуецца выццё ваўкоў –гуказапіс)
В. Дзеці, што гэта? (Адказы дзяцей.) Так, гэта выюць ваўкі. Вось чаму зайка схаваўся пад кусток. Ён надта баіцца лісіцу і воўка. Трэба весці сябе ціха, бо ваўковыя крокі вядуць сюды. Яны па лесе рыскаюць, сваю здабычу шукаюць. Жывуць ваўкі ў норах, якія называюцца –логава.Ноччу яны часта выюць. Палююць яны чародамі на хворых і слабых жывёл. Давайце разбярэмся, хто жыве ў сям’і ваўкоў.
Дзеці. Тата –воўк, матуля –ваўчыца, дзіця –ваўчаня, дзецяняты –ваўчаняты.
В. У якіх народных казках мы сустракаем воўка?
Дзеці. “Воўк, Змітрок, кабыла і баран”. “Хітры вол”, “Воўк і ваўчыха”
В. А ці ўсюль воўк аднолькавы? (Адказы дзяцей.) Так, у адных казках ён злосны, у другіх –дурны і даверлівы. Пайдзем, дзеткі, адсюль, пакуль з ваўкамі не сустрэліся.
В. Дзеці, глядзіце якая вялікая горба снегу. Хто нагроб яе тут? Ціха!!! Чуеце, што гэта? Хтосьці сапе. Хто тут можа спаць? (Адказы дзяцей.) Так, тут бярлог мядзведзя. Мядзведзь –гэта буйны лясны звер. У яго цёплая бурая поўсць. Да зімы ён назапашвае пад шкурай шмат тлушчу. Цэлую зіму мядзведзь спіць і нічога не есць. Зімой у мядзведзіцы з’яўляецца мядзведзяня. Усю зіму ён п’е матуліна малако, а вясной разам з матуляй выходзіць з берлагу. Калі мядзведзя незнарок зімой разбудзіць, то ён будзе хадзіць па лесе вельмі злосны. У гэты час ён вельмі небяспечны. Такога мядзведзя называюць –шатун.
В. Ну, каб не разбудзіць мядзведзя, давайце адыдзем ад берлагу далей і трохі пагрэемся.
Фізкультхвілінка
Раз, два (прысядка, рукі на пояс)
Гэта зайцава зарадка, вушкі на макушцы.
А лісяняты, як праснуцца (кулачкамі праціраеі вочкі)
Любяць доўга падцянуцца (падцягваемся)
Абавязкова зяўнуць (зяваем)
Ну і хвосцікам вільнуць. (віляем)
Ваўчаняты –спінку выгнуць (выгінаем)
І лёгенька падпрыгнуць (падпрыгваем)
Ну а мядзведзь крывалапы
Шырока расставіўшы лапы,
З зайкай разам доўга топчацца на месцы.
В. Ну што, дзеці, нам пара вяртацца ў дзіцячы сад. Не будзем трывожыць лясных жыхароў. (Вяртаемся, імітуючы хадзьбу на лыжах.)
В. Вось і закончыўся наш паход у лес. А каб не забыць, чые крокі мы бачылі ў лесе, зараз адгадаем загадкі.

Смачна ён у бярлозе спiць,
Смокча лапу i сапiць.
А калi растане снег,
 Сцеражыся, чалавек. (Мядзведзь)
Крадзе нясушак, яйкi
I гонiцца за зайкай.
Вось дык хiтрая краса
Быццам полымя ... (Ліса)

Хто зімой халоднай, ходзіць злы,  галодны? (Воўк)
Зімой белянькі, летам шэранькі. (Заяц)
В. Малайцы, дзеткі.
Дадатак  4.
Экалагічнае кафэ “ Верасок”
Праграмны змест: удасканаліць веды дзяцей аб разнастайнасці жывых арганізмаў у прыродзе: жывёл, птушак, раслін, грыбоў;
замацаваць веды дзяцей аб цэласнасці жывога арганізма як асноўнай умовы яго жыцця;
узмацніць эмацыянальнае ўспрыманне прыроды праз музыку і рухі;
даставіць дзецям эстэтычнае задавальненне праз вусную народную творчасць;
выхоўваць гуманныя, экалагічна свядомыя адносіны да прыроды.
Папярэдняя работа: наведванне школьнага музея леса, чытанне мастацкай літаратуры, слуханне музыкі, разглядванне карцін з выявамі прыроды.
Дэманстрацыйны матэрыял і абсталяванне: малюнкі месца жыхарства жывёл, сілуэты жывёл, сімвалы правіл паводзін у лесе, грамзапісы “Галасы птушак” і “Белавежская пушча”.
Ход занятку
Гучыць грамзапіс “Галасы птушак”, дзеці заходзяць у групу.
Выхавальнік (В.): Дзеці, давайце сабе ўявім, что мы апынуліся ў лесе. Але ў лесе незвычайным, чароўным. Агледзьцеся, якая наўкол прыгажосць: і дрэвы, і кветкі, і птушачкі лётаюць. Паслухайце, як яны прыгожа пяюць. (Дзеці гуляюць па лесе і слухаюць спеў птушак, пазнаюць іх па голасе). Дзеці, звярніце ўвагу на гэтую шыльду. Дзесь недалёка, на лясной палянцы, адчынілася кафэ “Верасок”. Кафэ, пэўна, незвычайнае, лясное.
В. Давайце туды зайдзем. А ў ім ужо ёсць першыя наведвальнікі (бацькі). Сядайце побач са сваімі бацькамі, піце гарбату з розных карысных траў і ягад.
А хто мне адкажа, што такое прырода? Як вы гэта разумееце? (Адказы дзяцей.)
В. Прырода –гэта ўсё навокал, што не створана чалавекам. Дзеці, а чаму мы з лесам сябруем? Навошта ён патрэбен людзям? (Адказы дзяцей.)
В. Давайце ўспамнім, якія мы ведаем прыказкі  і прымаўкі пра лес, і пагуляем у гульню “Прадоўжы прыказку”. Я пачну прыказку –а вы прадоўжыце.
Лес і вада –                   (родныя брат і сястра)
Воўк казе                        ( не таварыш)
Дзе дубы,                       (там і грыбы)
Увесь лес роўны,          (адзін гук доўгі)
Кожнай птушцы сваё   (гняздо патрэбна)
 В. Малайцы. У кафэ можна слухаць музыку. І зараз мы паслухаем песню “Белавежская пушча”. (Слуханне грамзапісу песні). Белавежская пушча, дзеці, гэта запаведны лес, дзе нельга паляваць на звярэй, рваць расліны, а трэба толькі любавацца прыгажосцю, якая пануе ў пушчы.
Раптам на палянцы з’яўляюцца Воўк і Лісіца. Яны падпальваюць вогнішча, ядуць цукеркі і п’юць напоі, і тут жа выкідваюць смецце, моцна крычаць. Затым сабраліся і пайшлі, астаўляючы пасля сябе кучы смецця і вогнішча.
З’яўляецца Лясун.
Лясун: А што гэта тут робіцца?
В. Чаго так моцна ўздыхаеш, Лясун? Што здарылася?
Лясун: я раскажу вам, мае маленькія сябры. Раней гэты лес быў прыгожы, напоўнены спевамі птушак. А цяпер тут цішыня, толькі  смецце ды бутылкі пластыкавыя валяюцца. Гэта злодзей Воўк са сваёй куміцай Лісіцай вырашылі ўвесь лес звесці: звяроў прагнаць, птушак распалохаць, свае бандыцкія законы ўвесці.
В. Не сумуй, Лясун. Мы табе дапаможам. Зараз мы хутка навядзем парадак. Дзеці, давайце пагуляем у гульню “Хто больш назбірае смецця”.(Дзеці дзеляцца на дзве каманды і збіраюць смецце ў кошыкі.)
Лясун. Дзякуй вам, дзеткі. Я вельмі рад, что вы любіце прыроду і клапоціцеся пра яе.
В. Дзеці, давайце замацуем правілы паводзін у лесе.(Дэманструю мадэлі, а дзеці тлумачаць.). Я думаю, што гэтыя правілы трэба аставіць на лясной палянцы,  каб той, хто тут адпачывае, прачыталі іх і правільна сябе вялі ў лесе.
В. Давайце зараз адпачнем і пагуляем у беларускую народную гульню “Бярозка” (Картатэка №3), а дзяўчынку-бярозку выбярэм па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць,
А за зайцам –шэры воўк,
Воўк у зайцах знае толк.
В. А цяпер я хачу пагуляць з бацькамі. Я буду загадваць вам загадкі пра лес і ўсё, што з ім звязана.

У крамянай цёмнай шапцы, 
У лясочку, на палянцы 
З-пад зямлі за ноч узьнік 
Тоўсты дзядзька ... баравік
Не зявай, рухавы вожык, 
Ды бяжы дамоў па ... (кошык)
.
Будзеш зіму зімаваць 
Ды грыбочкі гатаваць. 





Ля балота, у нізінцы 
Спелі смачныя ... (брусьніцы)
На другім баку нізіны 
Даспявалі ... (журавіны)
І здавалася, што вокал 
Ўсё, куды ні кінеш вокам, 
Як агеньчыкі, гарыць 
Ды чырвона зіхаціць. 


У густым асеннім змроку 
Ззяе сонейкам здалёку:
 
У сукенцы струмяністай,
 
Упрыгожанай маністам,
 
І раняе ліст, бы слёзы
 
Беластвольная ...
 (бяроза).


В. Добра. І наступнае заданне –дыдактычная гульня “Хто дзе жыве?”
Лес –вялікі дом. Хто ў ім жыве? Дзеці назавуць жыхароў, а бацькі –назавуць іх жыллё.
В. Малайцы. Дзеці, вам спадабалася наша лясное кафэ? (Адказы дзяцей.) А што болей за ўсё спадабалася? (Адказы дзяцей.). Ну тады развітваемся з Лясуном і вяртаемся ў садок.





Комментариев нет:

Отправить комментарий